Закон Братоў Меншых Капуцынаў | |
На галоўную |
"Каму лепш служыць: слузе ці Пану?"
Гэтае пытанне ўзрушыла маладога Франіцшка з Асізі ў Італіі, калі ён вясной 1205 г. адпраўляўся на вайну. Смелы і шчыры адказ: "Зразумела, Пану!" - стаў прычынаю тако, што Францішак, сын багатага купца, пакінуў свае мары пра кар'еру і сусветную славу. З гэтака моманту ўзорам для яго стаў убогі і пакорны Хрысос, якога юнак адкрыў у Евангеллі. Францішак прагнуў адбудаваць разбураны Касцёл Хрыста і для гэтага пакінуў усё, каб цалкам прысвяціць сябе Богу. Яго прыклад беднасці і чысціні жыцця на першы погляд здаваўся смешным, дзіўным і непрымальным для свету, дзе давяраюць толькі матэрыяльным багаццям і спадзяюцца фізычную сілу. Але хутка многія людзі, мужчыны, жанцыны і нават цэлыя сем'і далучыліся да Францішка, каб жыць разам у еднасці з Богам.
Калі Апостальская Сталіца зацвердзіла Закон Меншых Братоў, Францішак паслаў сваіх таварышаў у розныя краіны тагачаснага свету прапаведваць Евангелле, і сам ён абвяшчаў Слова Божае не толькі ў Італіі, але і ў Святой Зямлі.
Душа "трубадура", закаханага ў Пана, апавядала Божую Любоў. Паэзію Францішка спарвдліва называюць "пярлінай сярэднявечча".
Як знак еднасці з церпячым і збаўляючым Настаўнікам. Два гады перад смерцю Францішак атрымаў стыгматы. Прыкладам свайго жыцця паводле Божай волі, паказаў Хрыста і заклікаў любіць Любоў. Такі заклік і да сённяшняга дня абвяшчаюць францішканцы - духоўныя сыны і дочкі св.Францішка.
Закон Братоў Меншых Капуцынаў належыць да вялікай сям'і св.Францішка з Асізі. У 1525 г. Матэо з Башыё разам з іншымі братамі вырашыў больш дакладна наследваць св.Францішка і рэфармаваў Закон Братоў Меншых. З-за вялікіх каптуроў на габітах, якія яны насілі, гэтых законных братоў сталі называць капуцынамі ( ад cappucio - каптур). Святасць асабістага жыцця, стараннасць і запал у наследаванні Хрыста, служба бедным і хворым, суровасць жыцця садзейнічалі дынамічнаму духоўнаму развіццю і папулярнасці капуцынаў сярод простага люду. Заўсёды верныя і гатовыя да службы Апостальскай Сталіцы, капуцыны ішлі туды, дзе была патржбна іх праца, стараннасць і асабліва сведцанне сапраўднага хрысціянскага жыцця. Яны развівалі розныя формы дзейнасці - місіянерскае служэнне на ўсіх кантынентах, былі добрымі прапаведнікамі, працавалі сярод вязняў, хворых, самотных. Плённасць сваёй дзейнасці капуцыны чэрпаюць з еднасці з Хрыстом у малітве і аскетычным жыцці. Некалькі гадоў капуцыны працуюць у Беларусі. Душпастырскую працу яны выконваюць у парафіях, а таксама дапамагаюць інным святарам: прапаведваюць, спавядаюць, праводзяць рэкалекцыі. Браты, якія не прымаюць сакрамэнту святарства працуюць пры касцёлах закрысціянамі, арганістамі, катэхізуюць вернікаў, выконваюць іншыя заданні ў кляштары. Для людзей, якія маюць сем'і, а жывучы ў свеце жадаюць ісці за Хрыстом на пракладзе св.Францішка, існуе Францішканскі Закон Свецкіх (т.зв. Трэць закон). |